З звенявым у нас мучэнне:
Днём і ноччу маецца,
Не дае нам даручэнняў –
Сам за ўсіх стараецца.
Эх, ты, Жора – галава:
Колькі будзе дважды два?
Ён і гэтак, ён і сяк,
А таблічкі аніяк.
Як урокі ўсе зраблю,
Кніжкі я чытаю,
Гультаёў я не люблю,
Усюды іх пазнаю.