Утварыце дзеепрыслоуныя звароты и складзице з ими сказы. Старайцеся каб атрымауся звязны...

0 голосов
67 просмотров

Утварыце дзеепрыслоуныя звароты и складзице з ими сказы. Старайцеся каб атрымауся звязны тэкст; дайце яму загаловак.
Устаушы, памыушыся, заслаушы, зрабиушы, паснедаушы; идучы, слухаючы, адказваючы, выконваючы, працуючы.


Беларуская мова (30 баллов) | 67 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

Машына раніца

Устаўшы з койкі
, Маша пацягнулася і пайшла ў ванную. Памыўшыся ледзь цёплаю вадою, яна вярнулася ў свой пакой. Заслаўшы ложак, яна выйшла на кухню. Зрабіўшы сабе чай, Маша села за стол, дзе ўжо стаялі прыгатаваныя мамай духмяныя бліны. Хутка паснедаўшы, дзяўчынка пайшла ў школу.
Ідучы па сцежцы праз парк, яна разглядвала прыроду наўкол і цешылася, слухаючы спеў нейкае на дзіва галасістае птушачкі. Нават ужо ў школе, адказваючы верш на першым уроку, Маша быццам чула яе шчабятанне. Выконваючы практыкаванне, дзяўчынка раз за разам пазірала ў акно. Старанна працуючы, яна не забывала шукаць на вуліцы свайго знаёмага спевака.