Найдите текст по беларусскому языку "бабрыныя слезы" очень надо срочно

0 голосов
155 просмотров

Найдите текст по беларусскому языку "бабрыныя слезы" очень надо срочно


Русский язык (12 баллов) | 155 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов

Раніца. Сядзім мы з дзедам Мацеем на беразе і вудзім плотак. Калі прыгрэла сонца, стары даручыў мне вуды, а сам прылёг адпачыць.

Раптам у кустах пачуліся нейкія дзіўныя гукі, нібыта сабака заскуголіў. Я ўстаў, паглядзеў навокал, але нічога не заўважыў. Скуголенне не сціхала, і мне стала крыху не па сабе. Я асцярожна тузануў дзеда за рукуў.

Дзед Мацей паслухаў з хвіліну і, усміхнуўшыся, кажа:

       -Нядобра  мы з табой селі, дружа. Тутэйшаму жыхару дарогу загарадзілі.

      Я нічога не разумеў. Але дзед устаў, пайшоў у кусты і неўзабаве гукнуў мяне.

На вузкай сцяжынцы светла - буры звер велічынёй з нашага сабаку. У яго была невялікая круглая галава і амаль голы пляскаты хвост. Ён пазіраў на нас маленькімі чорнымі вочкамі і раз - пораз выціраў іх кароткімі пярэднімі лапамі. З вачэй у звера сыпаліся слёзы, і выгляд у яго быў вельмі жаласлівы.

Ад дзеда Мацея я даведаўся пра дзіўную звычку бабра. Ён абавязкова павінен вярнуцца ў раку па той самай сцежацы, па якой прыйшоў. А калі ж яна занята, то бабёр будзе сядзець і плакаць.

Ну хопіць ужо, хопіць. Наплакаўся. Ідзі хутчэй у раку ды памыйся, - спагадліва сказаў дзед.

Як толькі мы адышлі ўбок, бабёр нязграбна падскочыў і паспяшаўся да ракі.

(52 баллов)
0

Спс