На чужой старонцы рад сваёй варонцы.
У чужым краю і жук – мяса.
Як тут не мёд, так там не піва!
На чужыне і камар загіне.
Чужына па шэрсці не гладзіць.
Лепей у сваіх людзях з голаду паміраць, ніж у чужых людзях золата збіраць.
Чым за морам віно піць, лепш у Нёмане вадіцу.
Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы.
У сваім краі як у раі.
Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Кожная сасна свайму бору песні пяе.
Кнiга - маленькае аконца, да праз яго ўвесь свет вiдзён.
На навуку грошай не шкадуй.
Дзе ёcць розум, там павiнна быць i кнiга.
Навуку за плячыма не носяць.
Навука вочы адчыняе.
Хто вучыцца, той угару iдзе.