4. Адзначце, ** аснове камбінацыі якой сінтаксічнай сувязі пабудаваны сказ: Днём...

+203 голосов
3.5m просмотров

4. Адзначце, на аснове камбінацыі якой сінтаксічнай сувязі пабудаваны сказ: Днём радавала пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца, і аднекуль з чыстага неба сыпаўся сіні іней; ночы стаялі месячныя, ядраныя: была поўня.  1) Бяззлучнікавая і злучальная;  2) злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая;  3) злучальная і падпарадкавальная;  4) бяззлучнікавая і падпарадкавальная. 5. Адзначце, якая схема адпавядае сказу: Увечары, калі над пальмамі загарэліся цёплыя зоркі і месяц паклаў свае залатыя дарожкі ў моры, а ў цёмным кіпарысавым гаі аглушальна зацёхкалі салаўі, падышлі з гітарай мясцовыя хлопцы – рыбакі, механікі, аграномы, сяляне, і пачаўся цудоўны вечар дружбы.  1) [ ], (калі...), і [ ].  2) [..., (калі...) і (...), а (...), ... ], і [ ].  3) [ ], (калі...), і (...), а (...), і [ ].  4) (Калі...), і (...), а (...), [ ].  5) [ ...,(калі...)...], і [ ]. 6. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:  1) Бяроза стаяла на краі баравіны, высокая, роўная і, калі ўпілася ў яе сякера, адразу здрыгануўся звонкі ствол, уся бяроза стала як шумлівая хмара трапяткіх матылёў.  2) Мара Францішка Скарыны і іншых дзеячаў беларускай культуры, каб кнігі на роднай мове траплялі ў самую гушчу народа, здзейснілася: пачалі выходзіць масавымі тыражамі кнігі.  3) Яму пастаянна хацелася ісці шпарчэй, небяспека рупна падганяла яго, але Сотнікаў усё марудней перастаўляў ногі, часта спыняўся і зноў кашляў.  4) Над вялікімі ляснымі званкамі, якія стаяць на ўзмежку паляны, гудзе чмель і ўсё стараецца, каб заляцець у вяночак: там, у глыбіні, ёсць мёд.  5) Міхасю здалося, што за акном шуміць не дождж, а чуецца шэпт жытнёвых каласоў: і ажно вочы разбегліся ад сініх валошак у выспелым жыце. 7. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе: Не пасмеў сахаты пераплысці раку і на другі дзень_бо зноў прыляталі самалёты_а калі надумаў паспрабаваць шчасця на трэці_стала позна_крокаў за паўтараста ад берага з’явіліся акопы.  1) Коска, коска, коска, коска;  2) коска, коска, коска, двукроп’е;  3) коска, коска, коска, кропка з коскай; 4) коска, коска, коска, працяжнік;  5) двукроп’е, коска, коска, коска.


Беларуская мова (94 баллов) | 3.5m просмотров
Дан 1 ответ
+93 голосов

Ответ:

А можно пожалуйста по русски?

(56 баллов)