Напишите пожалуйста водгук ** верш Алеся Ставера" да вас звяртаюся, нашчадки"

0 голосов
2.0k просмотров

Напишите пожалуйста водгук на верш Алеся Ставера" да вас звяртаюся, нашчадки"


Беларуская мова (163 баллов) | 2.0k просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Бацькаўшчына... Радзіма... Як мілагучна і прыгожа гучаць гэтыя словы! Якой любоўю адгукаюцца яны ў сэрцы кожнага беларуса! Табе, родны куток, дзе ўзгадавала мяне маці, дзе я зрабіў першыя крокі, табе прызнаюцца ў любові паэты, захапляючыся табой, тваімі краявідамі, тваімі шчырымі працавітымі людзьмі... Гэтак жа і я, твой сын, хачу сказаць, што ў якім бы куточку зямлі я ні быў, ты вечна будзеш для мяне адзінай і непаўторнай зямлёй.
Я спадзяюся, што вы разумееце мае пачуцці, выкліканыя цудоўным вершам С.Законнікава. Вачыма прабягаю па яго радках — і ў душы маёй прачынаеццца не толькі павага да аўтара, які так хораша піша пра свой край, але і нейкае пачуццё замілавання і пяшчоты да сваёй Бацькаўшчыны. Многія называюць гэта пачуццё патрыятызмам, а я кажу, што гэта любоў, сапраўдная любоў, і не толькі да тых мясцін, якія мяне ўзрасцілі, але і да ўсяго краю, дзе спрадвеку жылі мае продкі — беларусы, дзе нарадзіліся славутыя Ф.Скарына, Я.Купала, Я.Колас, Ф.Багушэвіч і многія іншыя, чые імёны назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю іх Радзімы, дзе перад гасцямі ўстаюць у поўнай прыгажосці нашы сціплыя пейзажы: блакітныя доўгія стужкі рэк, бяздонныя люстэркі азёр, велічныя лясы і бясконцыя, шырокія палі. Я лічу, што С.Законнікаву знаёма гэта пачуццё, інакш ён бы не мог напісаць:
Калі і ёсць на свеце рай,
Дык ён — на Беларусі!
Гэтымі радкамі і іншымі ў вершы аўтар даводзіць да чытачоў, што няма на свеце лепшага кутка, чым Беларусь, і няма для яго, паэта, большай радасці, як пасля доўгіх вандровак вярнуцца дамоў і «абняць наўсцяж сваю зямлю, як крыламі-рукамі». Аўтар ганарыцца сваёй зямлёй, якая праз стагоддзі пранесла на сабе ўвесь цяжар болю і пакут, якія выпалі на яе лёс: частыя набегі з боку зайздроснікаў-суседзяў у сярэднія вякі, засілле з боку Расійскай імперыі, дзве Айчынныя і грамадзянская войны... Усё гэта было, але не скарыла нашу Айчыну і яе людзей. Усё адбудавалі нанава, кажа паэт:Тут загучаў на новы лад
Паэта заклік вешчы —
Гушкае космас арлянят,
Купалы чуе вершы...
Так, мабыць, вечна будзе жыць той край, які мае такіх сыноў, як С.Законнікаў, якія вершамі ўслаўляюць яго, якія ў сэрцы сваім знаходзяць тыя словы, якія найлепш падыходзяць, каб выказаць сваю любоў да Радзімы. I верш «Бацькаўшчына» — таму прыклад. Яго эпітэты («душой адкрытай», «чорныя вайны сляды», «матчын кут»), метафары («голас вечнасці», «космас гушкае»), параўнанні («абняць, як крыламі», «засну непераможным птахам») дапамагаюць аўтару ярка, вобразна і дакладна перадаць тэму сваёй любові да роднай зямлі.
Паэту бязмежна хочацца, каб мы, беларусы, паважалі, любілі свой край, каб за межамі Бацькаўшчыны сумавалі і не ведалі болынага шчасця, чым вярнуцца да родных мясцін, дзе так люба ўсё і знаёма.
(92 баллов)