Хар-ка героев "Магилы Льва"

0 голосов
429 просмотров

Хар-ка героев "Магилы Льва"


Беларуская мова (15 баллов) | 429 просмотров
Дан 1 ответ
0 голосов
Правильный ответ

У паэме Янкі Купалы “Магіла льва” два галоўныя героі – Наталька і Машэка. Машэка – асілак, які з маленства быў мацнейшым за сталых людзей. Ён вырас волатам незвычайнай моцы і незвычайнага росту. Сілу сваю ён укладаў у працу і быў мірным і добрым хлопцам. Да той пары, пакуль Наталька не здрадзіла яму, выбраўшы за мужа замест Машэкі багатага пана. З той пары Машэка пераўтварыўся ў пачвару. Ён сышоў у пушчу і стаў страшэнным злодзеям, забойцай, страшыў усіх навокал і не шкадаваў нікога. Самотны, пакрыўджаны, бязлітасны – такім паказвае нам Купала Машэку. Асілак, які павінен быць  накіраваць сваю сілу дзеля дабрабыту простага люду пераўтвараецца ў ворага.


Вобраз Наталькі ў паэме можна назваць супярэчлівым. Спачатку яна быццам кахае Машэку і збіраецца выйсці за яго замуж. Але калі той з’язджае на працу, каб зарабіць грошай на вяселле, яна сустрэла багатага паніча і кінула Машэку. Такая дзявочая здрада і абудзіла пачвару ў Машэку. Але, паводле Купалы, Наталька ў гэтай здрадзе не была вінная: яе падманам і панскімі заляцаннямі прымусілі адмовіцца ад каханага Машэкі. У выніку, дзяўчына не стрывала. Калі яны з Машэкам сустрэліся ў лесе, той быў вельмі шчаслівы. Але Наталька схапіла нож і ў адначассе зарэзала Машэку, які столькі зла спрычыніў людзям навокал.


Рамантычная гісторыя кахання Наталькі і Машэкі апынулася крывавай драмай. У вобразах Наталькі і Машэкі Купала паказаў нам народныя характары і папярэдзіў, да якой бяды можа давесці крыўда.  

(1.9k баллов)