Наступіла
восень . Лес змяніўся, нібы ў
казцы. Быццам чараўнік прайшоў па ім з пэндзлікам і размаляваў лісце дрэў ў
розныя колеры. Вярхушкі пераліваюцца разнастайнымі адценнямі — ад залатога
і чырвонага да барвовага. І толькі елка на іх фоне красуецца сваёй зялёнай
ігліцай.
Увосень у лесе не
толькі прыгожа, але яшчэ і вельмі спакойна. Прырода, быццам жадаючы адпачыць
пасля яркага летняга сонца, становіцца рахманай і празрыстай. Паступова
заціхаюць вясёлыя птушыныя спевы, у лесе адчуваецца нейкі ўрачысты сум, калі
прыходзіць разуменне таго, што хутка наступіць зіма. Але і яна не будзе вечнай,
і пасля яе прыйдзе чыстая і светлая вясна.
Гэты кругазварот
робіць восень прыемная парой, ад
якой хочацца атрымліваць асалоду.