Адным летнім днём мы з бацькамі гулялі па лесе і выпадкова выйшлі да паляны, якую ніколі раней не бачылі, хоць у гэты лес мы ходзім даволі часта.
Паляна ўразіла нас сваёй прыгажосцю. Дзень выдаўся сонечны, і яна была ўся залітая святлом. У промнях сонца дрэвы і кусты на паляне здаваліся смарагдавымі. Трава была невысокая, але вельмі мяккая, амаль без шышак і ігліцы. Мне адразу захацелася разуцца і прабегчыся па ёй басанож. У зеляніне травы віднелiся нейкія дробныя кветачкі. Не ведаю, як яны называліся, але глядзеліся яны даволі міла.
Мы стаялі пасярод паляны і не маглі налюбавацца. Раптам на елцы насупраць мяне мільганула нешта рыжае. Я адразу здагадаўся, што гэта была вавёрка. Праз хвіліну я ўбачыў яе на галінцы з другога боку, яна грызла велізарную шышку. У той жа час тата заўважыў дзятла на асіне. Паляна нібы чароўным чынам вабiла лясных насельнікаў. Ўдосталь налюбаваўшыся чысцінёй і свежасцю лясной палянкі, мы накіраваліся дадому.
Па дарозе мы яшчэ доўга абмяркоўвалі, якую прыгажосць толькі што бачылі, i вырашылi, і што трэба часцей прыходзіць у гэта цудоўнае месца.